"Будаўнік" сёння згуляе супраць "Лісабона". Прамая трансляцыя ў 18:55 на "Беларусь 5"

5 декабря 2018

Адыграцца пасля паражэння ў першым матчы 1/16 фіналу валейбольнага Кубка выкліку і выйсці ў наступны раўнд турніру. Менавіта такія задачы мінскі "Будаўнік" ставіць на сённяшні паядынак супраць партугальскага "Лісабона". Сустрэча адбудзецца ў Палацы спорту "Уручча", на добра знаёмай пляцоўцы для аматараў валейбола. Для выхаду ў наступны раўнд "Будаўніку" неабходна ў дамашнім матчы перамагчы партугальскую каманду з лікам 3:0. Пры ліку 3:1 на карысць беларусаў адбудзецца залаты сэт. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" у 18:55.