"Імклівы мяч" сабраў больш за 220 спартсменаў у Гомелі

21 мая 2019

Самыя папулярныя рэспубліканскія спаборніцтвы па гандболе  стартавалі ў Гомелі. "Імклівы мяч" сабраў больш за 220 спартсменаў з усёй Беларусі. Юнакі і дзяўчаты  2006 - 2007 гадоў нараджэння сыдуцца на полі  ў складзе 16-ці каманд. Ужо адбыліся  чатыры  гульні. Першымі згулялі прадстаўнікі Мінскай і Брэсцкай абласцей. Дарэчы, кожны год вырашальныя гульні турніру  праходзяць на новай пляцоўцы. "Імклівы мяч" праводзіцца з 2007 года  пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Вячаслаў Цястка, удзельнік спаборніцтваў "Імклівы мяч" (г. Гродна): "Я прыехаў на "Імклівы мяч"  першы раз. І прыехаў з мэтай перамагчы і атрымаць новыя эмоцыі".

Андрэй Фраловас, удзельнік спаборніцтваў "Імклівы мяч" (г. Гомель): "Мне падабаецца, калі збіраецца шмат людзей паглядзець на гульню. Ты імкнешся нашмат больш. У адным матчы столькі ўсяго адбываецца. Прыгожыя галы, розныя хады трэнераў, якія могуць вырашыць лёс любога матча". 

Турнір пройдзе па кругавой сістэме. Новых чэмпіёнаў даведаемся 24 мая.