Сталічны футбольны манеж прымае Кубак развіцця

22 января 2018

Сталічны футбольны манеж прымае традыцыйны турнір сярод футбалістаў не старэйшых за 17 гадоў - Кубак развіцця. У Мінску сабраліся каманды з 12 краін. Беларусы гуляюць у групе А, у якой таксама Фінляндыя Бельгія і Літва. У першай сустрэчы наша каманда разграміла літоўцаў, 3-0. За медалі працягне барацьбу толькі пераможца квартэта.

Другі паядынак на турніры беларусы правядуць сёння супраць Бельгіі. Пачатак у 19:00.