Сталічны экіпаж выйграў Браслаўскую парусную рэгату

7 июля 2013

Міжнародны турнір на возеры Дрывяты з кожным годам становіцца ўсё больш прэстыжным - колькасць замежных удзельнікаў павялічваецца.


Пад парусам прайшоў і Станіслаў Ліпскі. Разважае капітан яхты Наталі. У гэты від спорту прыйшоў ў пяцьдзесят - купіў судна, арганізаваў каманду. Трэніруюцца на Мінскім моры. У Браслаў яхту дапамагла перавесці Федэрацыя паруснага спорту. Марш-кідок, як аказалася, зрабілі не дарма. Трое мінчан - стаматолаг, інжынер і сантэхнік - выйгралі Браслаўскую рэгату.


Браслаўская рэгата пакуль носіць статус аматарскай, на возера Дрывяты прыехалі 8 экіпажаў - спаборнічаюць па міжнародных правілах у класе мікра. На борце ніякай сувязі са знешнім светам - суддзяў разумеюць па гукавым сігналам.


І розных колерах сцягоў. Як і ў Формуле-1, у кожнага сваё значэнне.


А вось гэта азначае - фальстарт. Свае нюансы і ў кіраванні суднам. Расказвае памочнік капітана ўсё той жа чэмпіёнскай яхты. Экіпаж складаецца з трох чалавек.


Не хапае маладых кадраў у парусным спорце. Займацца гэтым відам можна з дзевяці гадоў - гэта самы аптымальны ўзрост, аднак пэўных рамак у яхтынгу няма. У сталіцы адна з самых моцных школ - заняткі бясплатныя. Дастаткова аднаго званка, каб знайсці гэту школу.


Усяго ў Браслаў прыехалі чатыры каманды з Мінска - яшчэ адзін экіпаж яхты Ганна-Алена ў класе круізёр стаў трэцім. Другое месца заняў расійскі экіпаж з Масквы.