Сталічны Палац спорту прыме Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе

20 ноября 2014

Трыццаць тысяч долараў для пераможца. Заўтра сталічны Палац спорту прыме Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. Гаспадары выставілі адразу дзве каманды. Акрамя беларусаў на дыван выйдуць спартсмены з шасці краін.


Папярэднія паядынкі стартуюць а 9-й гадзіне раніцы. А 17-й гадзіне цырымонія адкрыцця, пасля якой пройдуць фінальныя схваткі і ўзнагароджанне прызёраў.