Сталічнае Дынама адолела Гомель 1:0

7 июля 2014

Сталічнае Дынама ў рамках шаснаццатага тура чэмпіянату краіны па футболе ў Мінску перамагае Гомель 1:0 і тым самым ізноў выходзіць на першае месца ў турнірнай табліцы. У складзе бела-блакітных вызначыўся Эрнан Фігірэда. У актыве мінчан зараз 38 балаў, што гарантуе ім месца ў першай шасцёрцы. У яшчэ адным матчы нядзелі Нафтан дома саступіў Мінску 0:4.