Сталічнае "Дынама" абгуляла "Слован" 3:1

11 декабря 2017

Сталічнае "Дынама" завяршыла чарговы матч рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" "зубры" прымалі "Слован" з Браціславы - перадапошнюю каманду Заходняй канферэнцыі.

Паядынак завяршыўся некалькі хвілін таму. Беларускі клуб перамог з лікам 3:1 і тым самым перапыніў сваю чатырохматчавую серыю няўдач. Перад гульнёй "Дынама" займала 10-ы радок на Захадзе, пры гэтым адставала на 10 ачкоў ад зоны плэй-оф; пасля гэтага поспеху засталося на гэтай пазіцыі, але да восьмага месца зараз 8 балаў.