Сталічнае "Юнацтва" зноў перайграла "Дынама-Маладзечна".

22 марта 2019

Сталічнае "Юнацтва" ў другім матчы паўфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі зноў перайграла "Дынама-Маладзечна". Паядынак на "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 4:1. Значную перавагу ў матчы "Юнацтва" забяспечыла сабе ўжо пасля першага перыяду, калі Жыдкіх, Развадоўскі і Дрозд зрабілі лік 3:0. У другой 20-хвілінцы каманды абмяняліся закінутымі шайбамі, у трэцяй - лік застаўся нязменным. Наступны матч пройдзе заўтра ў Маладзечне. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 14:40. Сёння ў другім матчы паўфінальнай серыі гродзенскі "Нёман" прыме салігорскі "Шахцёр". Пачатак трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:20. "Гарнякі" вядуць у серыі 1:0.