Сталічнае "Юнацтва" з перамогі стартавала ў першым матчы новага сезона хакейнай Экстралігі

12 сентября 2018

Сталічны клуб у Салігорску перамог мясцовы "Шахцёр" 4:2 . Вырашальную шайбу закінуў Аляксандр Кулакоў. А вось для салігорскага клуба гэта паражэнне стала першым у чэмпіянаце.

Галоўны трэнер "Юнацтва", нягледзячы на перамогу, застаўся незадаволены гульнёй сваіх хакеістаў ў другім перыядзе.

Наступныя паядынкі "Шахцёра" і "Юнацтва" пройдуць заўтра ў гасцях. "Гарнякі" сустрэнуцца ў Гомелі з аднайменнай мясцовай камандай. Адзначым, менавіта "Гомель" пакуль займае першае месца ў турнірнай табліцы, а вось сапернік мінчан - жлобінскі "Металург", які пакуль знаходзіцца на шостай пазіцыі.