Сталічная каманда па вяслярным слаламе рыхтуецца да міжнароднага турніру ў Латвіі

26 сентября 2019

У раскладзе школьнікаў перад стартам - трэніроўкі ў рэжыме нон-стоп. Спартсмены на хуткасць пераадольваюць складаную дыстанцыю, у тым ліку на бурнай вадзе. Гэты від спорту развіваюць у Мінску актывісты. Сярод іх - уладальнік звання «Мінчанін года» Дзмітрый Галавінскі. Былы спартсмен разам з аднадумцамі стварыў адзіную дзіцячую школу ў краіне. Інвентар для заняткаў - лодкі-каякі - вырабляюць самастойна. А для больш эфектыўных трэніровак плануюць стварыць у сталіцы спецыяльную трасу.

Зараз у спартыўнай школе займаюцца некалькі дзясяткаў школьнікаў. У іх скарбонцы - медалі міжнародных стартаў.