Сто баёў за чатыры дні

26 декабря 2016

Па званне лепшых баксёраў стылю муай тай у Мінск прыехалі 140 студэнтаў з розных ВНУ краіны. Сярод іх ёсць майстры спорту міжнароднага класа і чэмпіёны сусветных спаборніцтваў. У байцоўскі клуб ператварылася спартыўная зала БАТУ. Турнір ладзілі па класічных правілах тайскага боксу. А перад баямі спартсмены выконвалі традыцыйнае ўсходняе прывітанне саперніка.

 

Аляксандр Грыгараў, заслужаны трэнер Беларусі: "Пасля гэтых спаборніцтваў у нас будзе яшчэ чэмпіянат Беларусі, дзе  будуць адбіраць на чэмпіянаты свету і Еўропы будучага года. Спаборнічаем па міжнародных правілах муай тай. У наступным годзе  ў Беларусі, у Мінску,  будзе праходзіць  чэмпіянат свету".

Самымі паспяховымі аказаліся байцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Другое месца ў гаспадароў турніру -  Аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, трэцяе - у БНТУ. Дарэчы, у гэтым месяцы тайскі бокс прызналі алімпійскім відам спорту.