Стартуе ўрачыстая цырымонія адкрыцця 21-га чэмпіянату свету па футболе

14 июня 2018
У гэтыя хвіліны запаўняюцца трыбуны маскоўскага стадыёна "Лужнікі" - арганізатары абяцаюць здзівіць яркім шоу. Дарэчы, кіраўнік аргкамітэта мундыялю Аркадзь Дварковіч папрасіў работадаўцаў сёння крыху раней адпусціць сваіх супрацоўнікаў. А ў Сочы ў дні матчаў зробяць выхадныя. Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа адкрыццё мундыялю. Пачатак у 17:30. Следам матч-адкрыццё турніру: Расія - Саудаўская Аравія. Беларусы ўбачаць усе гульні ў рэжыме анлайн на тэлеканалах "Беларусь 2" і "Беларусь 5".