Стартуе фінальны этап гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

3 декабря 2018

Малая лядовая арэна ў Чыжоўцы сустракае юных хакеістаў. Сёння стартуе фінальны этап гарадскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". 9 каманд згуляюць па кругавой сістэме, пасля чаго лепшыя дзве з кожнай групы прадоўжаць барацьбу за медалі. У фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў пройдуць не толькі пераможцы мінскага этапа, але і сярэбраныя прызёры. Такім чынам, урачыстая цырымонія адкрыцця турніру сёння ў 13:30, пасля чаго будуць згуляныя тры паядынкі .