Стартуе баскетбольны турнір памяці Сямёна Халіпскага

28 мая 2015
Для зборнай Беларусі ён стане перадапошнім этапам падрыхтоўкі перад чэмпіянатам Еўропы. Дружына Анатоля Буяльскага будзе спаборнічаць са зборнымі Расіі, Украіны і Румыніі. Сёння беларускі згуляюць з украінкамі ў мінскім Палацы спорту. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 7 гадзін вечара.