Стартуе 18-ты тур у Вышэйшай лізе па футболе

30 июля 2021

Матчам на стадыёне "Гарадскі" ў Барысаве стартуе вялікая праграма 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Сталічны "Энергетык-БДУ" рыхтуецца прымаць брэсцкі "Рух". У выпадку поспеху намінальныя госці могуць уварвацца ў тройку прызёраў футбольнага першынства. А вось "студэнты" пакуль знаходзяцца ў трывалым статусе сераднякоў. "Беларусь 5" пакажа стартавы паядынак 18-га тура ў прамым эфіры - сёння пачатак у 20:20.