Стартавалі таварыскія сустрэчы легенд сусветнага хакея

21 мая 2014

А ў гэты час паралельна, паводле ініцыятывы расійскага боку, стартавалі таварыскія сустрэчы легенд сусветнага хакея. У іх удзельнічаюць чатыры лядовыя дружыны - каманда Прэзідэнта Беларусі, клуб Легенды хакея СССР, клуб Газпрамэкспарт і пераможца чэмпіянату Мінска - каманда Сталіца. Напярэдадні на пляцоўцы хакейнага клуба Юнацтва ў парку Горкага завяршыўся матч каманды Прэзідэнта Беларусі і Легенд хакея СССР. Фяцісаў, Якушаў, Мышкін, Макараў - гэта толькі не поўны спіс легендарных савецкіх гульцоў, якія выйшлі на мінскі лёд. Аднак фартуна апынулася на баку гаспадароў! Лік матча 12:9 - на карысць каманды Прэзідэнта.


У другім паўфінале ў Лядовым палацы на Прытыцкага скрыжавалі клюшкі пераможца начной хакейнай лігі клуб Сталіца і каманда Газпрамэкспарт. Вынік лядовых баталій - 5:4.