Гэтыя юныя беларусы мараць стаць сапраўднымі зоркамі хакея. На галоўнай лядовай арэне Гомельскага рэгіёна адбыліся гарадскія спаборніцтвы "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёд выйшлі дзіцячыя і падлеткавыя каманды ў дывізіёне А з раёнаў абласнога цэнтра. Для іх гэта шанец заявіць пра сябе і трапіць у спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы па хакеі. Наступны крок - абласныя спаборніцтвы. Пераможцы атрымаюць права прадстаўляць свой рэгіён на рэспубліканскім этапе.
Гісторыя спаборніцтваў налічвае больш за паўстагоддзя. Першы турнір адбыўся ў 1964 годзе. Затым яго правядзенне прыпынілі. Спартыўную традыцыю адрадзілі па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета "Залатая шайба" пройдзе 24-ы раз.













