Стартавала спаборніцкая праграма другога дня лёгкаатлетычнага супрацьстаяння Еўропа - ЗША

10 сентября 2019

На мінскім стадыёне "Дынама"  стартавала спаборніцкая праграма другога дня лёгкаатлетычнага супрацьстаяння Еўропа - ЗША. Восем беларусаў сёння выступяць у складзе каманды кантынента. 

За каго будзем хварэць, ведае мой калега Андрэй Казлоў. 

Таццяна, як і абяцаў, мы не завяршылі тут сваю працу. І нават насупраць,   толькі зараз на "Дынама" пачынаюцца самыя гарачыя хвіліны. Бо пытанняў адносна пераможца ўнікальнай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы шмат.

Хто ж будзе лепшым? Альбо зборная Еўропы, у складзе якой зоркі беларускай лёгкай атлетыкі, і якая пакуль выйгравае па ачках у зборнай ЗША, альбо амерыканскія спартсмены, якія ў бегавых дысцыплінах безумоўныя топы. Але сапраўды,  ад правядзення гістарычнага матча выйграла краіна-арганізатар. Пра іміджавы бок мы сёння распыталі  старшыню  Федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі. Давайце паслухаем выразкі з яго інтэрв'ю (відэа).

Прама зараз адкрываюць  другі дзень матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША дзяўчыны ў кіданні молата. Спаборніцтвы пачнуцца ў 19 гадзін. І ўжо ў першай групе спартсменаў у складзе зборнай Еўропы будзем хварэць за беларуску Ганну Малышчык. Наогул, сем беларусаў сёння выступяць у складзе каманды кантынента. Вядома ж, і наша бар’ерыстка Эльвіра Герман, якая выдатна ведае,  як перамагаць на дарожках хатняга мінскага "Дынама". У чэрвені нараджэнка Пінска стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Увогуле, чакаем сумленнай і самаадданай барацьбы. Хварэем, безумоўна, за справядлівы спорт. Але сімпатызуем нашым беларускім атлетам. Наперадзе шмат цікавага.