Стартаваў продаж білетаў на дамашнія матчы зборнай Беларусі па футболе ў кваліфікацыі да Еўра-2020

23 апреля 2019

Стартаваў  продаж білетаў на першыя дамашнія матчы зборнай Беларусі па футболе ў кваліфікацыі да Еўра-2020. 8 чэрвеня на "Барысаў-Арэне" беларусы прымуць Германію. Цана квіткоў на гэтую сустрэчу вар'іруецца ад 15 да 70 рублёў. Таксама на "Барысаў-Арэне" 11 чэрвеня "белыя крылы" згуляюць з Паўночнай Ірландыяй. На гэтае супрацьстаянне білеты таннейшыя - ад 5 да 30 рублёў. Адзначым, што пасля дзвюх гасцявых гульняў беларусы замыкаюць сваю адборачную групу. У фінальную стадыю Еўра выйдуць дзве лепшыя каманды.