Да радасці футбольных балельшчыкаў - Белтэлерадыёкампанія паказвае галоўны клубны турнір Еўропы, і нават свету! Групавы этап Лігі чэмпіёнаў стартаваў напярэдадні, і беларускія фанаты ў аўторак на спартыўным канале ў прамым эфіры назіралі за двума яркімі супрацьстаяннямі. А сёння, літаральна некалькі хвілін назад "Беларусь 5 інтэрнэт" завяршыў паказ сустрэчы з Турцыі, дзе мясцовы "Бешыкташ" прымаў дортмундскую "Барусію". А зусім хутка, у 22:00, вашай увазе ў прамым эфіры на "Беларусь 5" будзе прапанаваны цэнтральны матч гульнявога дня "Ліверпуль" - "Мілан". Не прапусціце! Дарэчы, з заўтрашняга дня таксама будуць арганізаваныя трансляцыі і другога па значнасці клубнага турніру кантынента - Лігі Еўропы.
Стартавала Ліга чэмпіёнаў - Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы галоўнага клубнага турніру Еўропы
15 сентября 2021













