Стартаваў US Оpen

28 августа 2013
Рэкордны прызавы фонд, самая вялікая аўдыторыя гледачоў і лепшыя тэнісісты планеты - за акіянам стартаваў апошні з турніраў Вялікага шлема ў сезоне, US Оpen. Арганізатары не паскупіліся і павысілі агульны ганарар да рэкордных 25 мільёнаў долараў. Яго дзяльба ўжо пачалася, праўда, калі ў мужчынскім адзіночным разрадзе складана аддаць камусьці перавагу (на галоўны прыз прэтэндуюць 4-5 чалавек), то ў жаночым букмекеры ставяць на фінал Азаранка - Серэна Уільямс. Андрэй Іваноў сочыць за падзеямі на кортах Нью-Ёрка.

Яго па праве лічаць галоўным турнірам у сезоне. Самы змяшчальны спецыялізаваны стадыён, самы вялікі прызавы фонд, самая высокая цікавасць гледачоў, самыя дарагія правы на трансляцыі - усё гэта Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.


Тут не шкадуюць грошай на інфраструктуру: на працягу пяці гадоў у рэканструкцыю цэнтра імя Білі Джын Кінг плануюць укласці больш за паўмільярда долараў - будаўніцтва аднаго даху абыдзецца 100 мільёнаў.

Менавіта US Оpen стаў першым турнірам, на якім прызавыя сталі размяркоўвацца пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. Здарылася гэта каля 40 гадоў таму менавіта на кортах ЗША. Да гэтага моманту ў фінансавым аспекце існавала своеасаблівая дыскрымінацыя па палавой прыкмеце.

25 мільёнаў долараў арганізатары прыгатавалі для ўдзельнікаў рэкордныя прэміяльныя. Пераможцам у мужчынскім і жаночым разрадах дастанецца па 1 мільёне 900 тысяч, фіналістам - 950.

Дарэчы, аб патэнцыйных пераможцах. Калі ў мужчынскім адзіночным разрадзе прэтэндэнтаў хапае, досыць успомніць прозвішчы Джокавіча, Федэрэра, Марэя і Надаля, то ў жанчын, на першы погляд, усё прадказальна. Пасля таго, як пра свой няўдзел заявіла Марыя Шарапава, букмекеры перавагу аддаюць Серэне Уільямс і Вікторыі Азаранцы. І амерыканка, і беларуска праблем на старце не выпрабавалі, прадэманстраваўшы апаненткам чэмпіёнскую стаць.

Серэна аддала толькі адзін гейм Франчэсцы Ск'явоне, а Вікторыя і зусім пад нуль разрабіла немку Пфіцэнмаер, 6:0, 6:0.

Серэна, дарэчы, напярэдадні старту турніру заявіла, што прагрэс беларускі і яе магутная гульня матывуе і прымушае ўдасканальвацца.

Серэна Уільямс, першая ракетка свету: Заўсёды добра гуляць супраць такіх тэнісістак, як Азаранка. Беларуска сама дэманструе тэніс высокага класа і прымушае мяне выходзіць на новы ўзровень майстэрства.

Азаранку і Уільямс у фінале хочуць убачыць многія. Безумоўна, сенсацыі любяць усе, але выхад у фінал дзвюх лепшых тэнісістак планеты будзе лагічным.