Стартаваў Кубак Беларусі па хакеі сярод жаночых каманд

3 августа 2020
Хакейны клуб "Мінск" атрымаў перамогу ў сваім першым матчы бягучага розыгрышу Кубка Беларусі па хакеі на траве. З лікам 6:2 пераможанымі аказаліся гаспадыні пляцоўкі - баранавіцкі "Тэкстыльшчык-БарДУ". Аўтарамі забітых галоў у складзе пераможніц сталі Вольга Куроўская і Анастасія Сыс, па дублі на рахунку Вікторыі Сідаравай і Наталлі Шцін. 

У гэтыя хвіліны завяршаецца другі паядынак дня, у якім гуляюць гродзенскі "Рытм" і смалявіцкая "Вікторыя". Прамую трансляцыю матча вядзе "Беларусь 5".