Стартаваў этап Кубка свету па канькабежным спорце

15 ноября 2019

На сталічным авале стартаваў першы ў сезоне этап Кубка свету па канькабежным спорце. У жаночым камандным спрынце беларускі занялі перадапошняе 6-е месца. Наша мужчынскае трыа фінішавала на 10-м месцы. Усяго тут прымала ўдзел 14 каманд. Перамогу ў абедзвюх дысцыплінах святкавалі спартсмены з Нідэрландаў. У гэтыя хвіліны праходзяць забегі на дыстанцыі 3 тысячы метраў сярод жанчын, дзе Беларусь прадстаўляе  Марына Зуева. Прамая трансляцыя спаборніцтваў ідзе на "Беларусь 5".