Стартаваў чэмпіянат Мінска па хакеі сярод аматараў

17 сентября 2013

У ліку ўдзельнікаў - трэнеры, спецыялісты, былыя гульцы НХЛ, а таксама тыя, хто ўзяў клюшку ў рукі толькі на трэцім або чацвёртым дзясятку. Арганізатары турніру - Федэрацыя хакея, Мінгарвыканкам і Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Што цікава - пераможца вызначыцца толькі ў сярэдзіне мая, гэта значыць тады, калі ў разгары будзе чэмпіянат свету ў Мінску.

Павел Капуцкі з падрабязнасцямі.


Цяперашні чэмпіянат Мінска - 13-ы. Удзельнікі не забабонныя, наконт гэтага не хвалююцца. Арганізатары ж амаль не сумняваюцца - турнір атрымаецца не горшы за папярэднія. Гэта як мінімум.


Уладзімір Цыплакоў за час кар'еры выступаў за амерыканскія Лос-Анджэлес і Бафала, расійскія АкБарс і ЦСКА. Зараз ён ужо былы прафесіянал і мае права гуляць у аматарскіх турнірах. Хуткасць, гаворыць, ужо не тая. Але галава-та на месцы - гэта відаць і не спецыялісту. Цыплакоў адна з галоўных зорак за ўсю гісторыю беларускай зборнай.


І ўсё ж большасць з заяўленых на чэмпіянат Мінска - людзі, якія прафесійна ў хакей ніколі не гулялі. Хтосьці ўзяў клюшку ў рукі ў трыццаць гадоў, хтосьці ў сорак. Ніякіх рамак. Абмежаванне толькі адно - нельга выступаць за прафесійны клуб.


Цяперашні турнір рэкордны і па колькасці каманд - іх 29 (на тры больш, чым у мінулым чэмпіянаце), і па колькасці заяўленых гульцоў: больш за 750.

У мінулым сезоне пераможцам упершыню стала каманда Сталіца, якая ў фінале толькі ў авертайме абгуляла Рубеж 5:4. Да гэтага шэсць гадоў запар чэмпіёнам быў менавіта Рубеж.

Гульні турніру будуць праходзіць на трох пляцоўках: парку Горкага, Палаца спорту, а таксама на новай арэне, размешчанай у студэнцкай вёсцы на Каралінскім праездзе.