Спаборніцтвамі ў фінскай Руцы сёння стартуе розыгрыш Кубка свету па фрыстайле. Зборную Беларусі прадставяць 8 спартсменаў, у тым ліку - 6 хлопцаў. Сярод іх - Павел Дзік, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік і Дзмітрый Мазуркевіч. Усяго за медалі этапа Кубка свету паспрачаюцца лыжныя акрабаты з 11 краін. Прамая трансляцыя фінальнай часткі спаборніцтваў пачнецца на "Беларусь 5" у 8 вечара. Усяго ў сезоне запланавана 7 этапаў Кубка свету, якія пройдуць у шасці краінах. Калі, вядома, свае карэкцівы не ўнясе каранавірус. У лютым наймацнейшыя лыжныя акрабаты свету зазірнуць і ў беларускія Раўбічы.
Старт новага сезона ў лыжнай акрабатыцы
4 декабря 2020













