Старт вялікіх снежных гонак. Вядомыя імёны першых пераможцаў спаборніцтваў "Снежны снайпер"

8 февраля 2019

Вялікія снежныя гонкі ў Раўбічах стартавалі. Сталі вядомыя імёны першых пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер". Адкрывалі старты дзяўчынкі. У сярэдняй узроставай групе першае месца ў спрынце заняла дачка знакамітага беларускага біятланіста Аляксандра Папова Анастасія.

Дарэчы, умовы ў Раўбічах максімальна набліжаны да спаборніцтваў прафесійных спартсменаў. Больш падрабязна Юлія Токар.

Спрытнасць, хуткасць і экстрэмальны запал на трасе. Сёння ў Раўбічах стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер". Лыжны трафік расцягнуўся на некалькі гадзін. У першы дзень удзельнічалі школьнікі ад 11 да 16 гадоў, і гэта была спрынтарская гонка.

14-гадовая Марыя Гнедчык з Мінска ў сваёй групе фінішавала першай. У мінулым сезоне "Снежнага снайпера" дзяўчына была двойчы пераможніцай: у асабістай гонцы і эстафеце. Побач заўсёды прафесійная група падтрымкі: бацькі - майстры спорту па лёгкай атлетыцы і вольнай барацьбе.

У нядзелю, 10 лютага, на "Снежным снайперы" юныя біятланісты будуць змагацца не за асабістае першынство, а каманднае. А палове на адзінаццатую стартуе змяшаная эстафета. Першымі выходзяць дзяўчаты 13-14 гадоў.