Старт 4-га этапа Кубка свету па біятлоне
17 декабря 2020
Чакаем паспяховага працягу з аўстрыйскага Хохфільцэна. Сёння тут стартуе 4-ты этап Кубка свету па біятлоне. Трэці склаўся для нашай жаночай зборнай вельмі ўдала. Дзінара Алімбекава заваявала золата ў спрынце і серабро ў гонцы праследавання. Адкрыюць жа праграму мужчынскія спаборніцтвы спрынтам на 10 кіламетраў. Першым з беларусаў на лыжню выйдзе Сяргей Бачарнікаў пад 6-м стартавым нумарам, 15-ты - Антон Смольскі, 43-ці Максім Варабей, 58-ы - Раман Ялётнаў і 86-м на дыстанцыю адправіцца Дзмітрый Лазоўскі. Прамая трансляцыя біятлона пачнецца ў 16:05 на тэлеканале "Беларусь 5".













