Старт 29-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе сёння працягнецца трыма матчамі

31 марта 2019

Інтрыгуючы старт 29-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе сёння працягнецца трыма матчамі ў Слуцку, Мінску і Жодзіне. "Дынама" са сталіцы прыме мазырскую "Славію" - прамы эфір на "Беларусь 5" у 13:50. Але самае займальнае супрацьстаянне адбудзецца ў горадзе аўтазаводцаў. "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з брэсцкім "Дынама", якое сур'ёзна нацэльваецца на залатыя медалі нацыянальнага чэмпіянату. Эфір гэтага паядынку на "Беларусь 5" у 15:00. "Слуцк" прыме мінскі "Энергетык-БДУ".