Станіслаў Гладчанка ўзяў серабро ў лыжнай акрабатыцы

4 февраля 2017

Станіслаў Гладчанка бярэ серабро ў лыжнай акрабатыцы на спаборніцтвах у амерыканскім Дыр-Вэлі. Беларус набраў 114,60 бала, пераможца Цы Гуанпу з Кітая - 128,96. Трэці радок у расіяніна Станіслава Нікіціна, на пятай пазіцыі размясціўся наш суайчыннік Максім Гусцік.