Станіслаў Гладчанка здолеў кваліфікавацца з першай спробы

17 февраля 2018

Станіславаў Гладчанка - удзельнік алімпійскага фіналу ў спаборніцтве лыжных акрабатаў. Наш спартсмен здолеў кваліфікавацца з першай спробы. На старце ўсе тры нашыя спартсмены - Станіслаў Гладчанка, Антон Кушнір і Максім Гусцік - выконвалі аднолькавы скачок: трайное сальта з чатырма вінтамі. Максім упаў пры прызямленні, не прайшоў у першы фінал з першай спробы і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір, чаму сам вельмі здзівіўся. Але ў абодвух беларусаў ёсць магчымасць прадоўжыць барацьбу за медалі ў другой спробе. Станіслаў Гладчанка выйшаў у першы фінал, паказаўшы чацвёрты вынік у першай кваліфікацыйнай спробе.

У гэтыя хвіліны кваліфікацыйныя спаборніцтвы яшчэ працягваюцца. За права выступіць у першым фінале змагаюцца 19 фрыстайлістаў. Фінальныя спаборніцтвы лыжных акрабатаў пройдуць заўтра, 18 лютага. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 14:00.