Ці стане матч супраць "Іслачы" залатым для брэсцкага "Дынама"?

10 ноября 2019
Матч, які можа стаць залатым. Галоўны прэтэндэнт на перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе - брэсцкае “Дынама” - сёння ў 28-м туры ў Мінску згуляе супраць "Іслачы". Для гістарычнага чэмпіёнства трэба абгуляць "ваўкоў". Зрэшты, тыя таксама не дасягнулі ўсіх сваіх мэт і настроеныя будуць ваяўніча. Ды і перамога ў Барысаве над БАТЭ ў мінулым туры павінна надаць упэўненасці гаспадарам. Што атрымаецца ў выніку? Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 15:30.