Сталі вядомыя састаў і расклад біятлоннай "Гонкі легенд" у Раўбічах

12 февраля 2019

У Сочы роўна 5 гадоў таму Дар'я Домрачава заваявала сваё першае золата Алімпіяды. Гэты горад у выніку стаў самым паспяховым для нашай Дашы ў кар'еры. Нагадаем, на першую прыступку п'едэстала ў Сочы  біятланістка паднімалася тройчы па выніках пасьюта, мас-старту і гонкі праследавання.

Яна пройдзе ў спарткомплексе ў наступны панядзелак, 18 лютага. Акрамя Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіны, якіх урачыста праводзяць з вялікага спорту, заяўлены яшчэ 18 удзельнікаў. Сярод іх Б’ёрндален, Ханевалд, Чэпікаў і іншыя праслаўленыя біятланісты нядаўняга мінулага. У праграме спаборніцтваў - мас-старт і змяшаная эстафета. Завершыцца спартыўнае свята ўзнагароджаннем пераможцаў і прызёраў біятлоннага фестывалю "Гонка легенд", рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", а таксама пройдзе афіцыйнае адкрыццё чэмпіянату Еўропы. У Раўбічах ужо манціруюць часовыя трыбуны. 

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў Раўбічах з 20 па 24 лютага і будзе ўключаць восем гонак. Чакаецца, што ён стане самым прадстаўнічым чэмпіянатам кантынента ў гісторыі.