Сталі вядомыя канчатковы фармат і расклад матчаў Кубка Руслана Салея

15 Чэрвеня 2019

На папярэдняй стадыі 16 каманд з Экстралігі "А" і "Б" падзеляцца на дзве групы па 8 у кожнай. У перыяд з 1 па 14 жніўня ўдзельнікі згуляюць паміж сабою ў адзін круг. Пераможцы актэтаў атрымаюць пуцёўкі ў фінал чатырох турніру. На вырашальную стадыю да іх далучацца мінскае "Дынама" і сталічнае "Юнацтва". Для "зуброў" гэта будзе першае выступленне ў Кубку Руслана Салея пасля стварэння КХЛ. Матчы фінальнага раўнда пройдуць 17 і 18 жніўня ў Оршы.