Сталі вядомыя імёны першых пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў "Снежны снайпер"

8 февраля 2019

Адкрывалі старты дзяўчынкі. У сярэдняй узроставай групе першае месца ў спрынтарскай гонцы заняла дачка знакамітага беларускага біятланіста Аляксандра Папова Анастасія. Мінчанка на двух агнявых рубяжах не дапусціла ніводнага промаху. Другое месца ў Марыі Сімцовай з Віцебскай вобласці, трэцяе - у Анастасіі Чапыжовай з Мінскай вобласці. Гэтымі хвілінамі фінішуе старэйшая ўзроставая група, першай гонку завяршыла Марыя Гнедчык з Мінска.

На старце спрынтарскія гонкі для дзяўчынак малодшай групы, пасля іх эстафету падхопяць хлопчыкі гэтай жа ўзроставай катэгорыі.