Сталі вядомыя імёны яшчэ пецярых хакеістаў зборнай Беларусі
10 апреля 2021
Да нацыянальнай хакейнай каманды далучыўся форвард сталічнага "Дынама" Франсіс Парэ і 4 гульцы з мінскага "Юнацтва" - Сяргей Дрозд, Станіслаў Лапачук, Міхаіл Стэфановіч і Яўген Аксянцюк. На наступным тыдні зборная Беларусі адправіцца ў Будапешт, дзе запланаваныя 2 таварыскія матчы. 16 красавіка - супраць каманды Аўстрыі, а на наступны дзень - паядынак з венграмі. Чэмпіянат свету па хакеі - 2021 адбудзецца ў сталіцы Латвіі Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня.













