Стадыён "Веладром" рыхтуецца прыняць першы чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе

30 июня 2016

У гэтыя хвіліны ў Марсэлі стадыён "Веладром" рыхтуецца прыняць першы чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе. За пуцёўку ў паўфінал тут пазмагаюцца Польшча і Партугалія. Абедзве каманды пакуль не прайгравалі. У дзесяці апошніх асабістых матчах чатыры перамогі ў партугальцаў, палякі выйгралі на супрацьстаянне менш. Але ўжо сёння могуць статыстыку выраўнаваць. Прамая трансляцыя сустрэчы - у 22:00 на тэлеканале "Беларусь 1".