Стадыён "Шахцёр" адноўлены пасля рэканструкцыі

9 марта 2021
Дзеючы чэмпіён краіны - салігорскі "Шахцёр" -  працягвае перамагаць у новым футбольным сезоне. Пасля трыумфу ў суперкубку Беларусі каманда ў мінулую нядзелю перамагла ў першай гульні чвэрцьфіналу Кубка краіны. Адбылося гэта на адноўленым пасля рэканструкцыі стадыёне "Шахцёр".  Станіслаў Ліпскі стаў відавочцам матча і асабіста ацаніў перавагі арэны.

Салігорск спартыўны працягвае прыемна здзіўляць жыхароў горада. Зусім нядаўна тут адкрылі ролер-трэк і тэнісны манеж, зараз аднавілі і падрыхтавалі да гульняў Вышэйшай лігі стадыён "Шахцёр". Арэна разлічана на 2 тысячы пасадачных месцаў, штучны газон з падагрэвам апошняга пакалення. 

Першую гульню на адноўленай арэне галоўная каманда клуба правяла ў мінулую нядзелю. "Шахцёр" у першым паядынку 1/4 фіналу Кубка Беларусі прымаў "Нёман". "Гарнякі" перамаглі,  3:0. Ёсць гістарычная вікторыя.

Акрамя футбольных палёў, пляцоўкі для валейбола, баскетбола і варкаўта, стадыён атрымаў новы адміністрацыйна-бытавы корпус. Ён уключае ў сябе раздзявальні, масажныя кабінеты, трэнажорную залу, памяшканні для судзейскіх брыгад і, зразумела, залу для прэс-канферэнцый.

Аднак вяртаемся непасрэдна да гульні. Дакладнымі выстраламі вылучыліся Кендыш і легіянеры Дарба і Убайдулаеў. Двухматчавае супрацьстаянне з "Нёманам" працягнецца праз месяц у Гродне. Каб выйсці ў паўфінал, "Шахцёру" трэба не прайграць з розніцай  3 мячы.

А ўжо 13 сакавіка ў першым паядынку чэмпіянату Беларусі "Шахцёр" на гэтай арэне згуляе супраць футбольнага клуба "Мінск".