Стадыён "Дынама" ўсё бліжэй да адкрыцця пасля маштабнай рэканструкцыі

17 мая 2018

Яркі жывы газон, гатовыя трыбуны і светлавыя мачты. Галоўны спартыўны аб'ект II Еўрапейскіх гульняў - стадыён "Дынама" - усё бліжэй да адкрыцця пасля маштабнай рэканструкцыі. Рыхтаваць арэну да турніру дапамагаюць і валанцёры. На вялікай будаўнічай пляцоўцы сёння сталічныя студэнты і актывісты Саюза моладзі. Працоўныя атрады наводзяць парадак і дапамагаюць у добраўпарадкаванні. Сярод валанцёраў нямала будучых будаўнікоў і інжынераў, і гэта шанц для іх атрымаць прафесійны вопыт.

У пачатку чэрвеня мінскія студэнты адкрыюць летні працоўны семестр. Тры месяцы яны будуць дапамагаць у будаўніцтве спартыўных аб'ектаў і медустаноў.