Тэрміны правядзення Лігі Нацый не вызначаны

3 мая 2020
Рашэнняў па Лізе Нацый і адборачных матчах чэмпіянату свету -  2022 года пакуль няма - афіцыйная заява УЕФА. Кіраўніцтва футбольнай арганізацыі зараз вывучае варыянты тэрмінаў правядзення гэтых матчаў. Нагадаем, зборная Беларусі застаецца прэтэндэнтам на трапленне ў фінальную стадыю найбліжэйшага Еўра. Нашу каманду чакае выязная гульня супраць Грузіі ў паўфінале Лігі Нацый. Лепшая з гэтай пары ў фінале пазмагаецца з пераможцам супрацьстаяння Косава - Паўночная Македонія.