Адразу тры беларускія клубы сёння стартуюць у Лізе Еўропы

11 июля 2019
Адразу тры беларускія клубы сёння стартуюць у другім па значнасці турніры кантынента - Лігі Еўропы. У першым кваліфікацыйным раўндзе дома згуляе толькі салігорскі "Шахцёр". "Гарнякі" прымуць "Хіберніан" з Мальты. У 19:50 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя супрацьстаяння. Мінскае "Дынама" ў Латвіі пазмагаецца з клубам "Ліепая", а "Віцебск" адправіўся ў Фінляндыю, дзе ў саперніках будзе каманда "Купс".