Адразу дзве гонкі на 8 этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыялахці

14 марта 2020
Сёння ў праграме спаборніцтваў - пасьюты. Першымі ў гонцы праследавання на 12 з паловай кіламетраў выступяць мужчыны. Тры беларусы адправяцца на дыстанцыю - Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў і Раман Ялётнаў. Старт у 15:45. Аналагічная дысцыпліна ў жанчын, дыстанцыя 10 кіламетраў, пачнецца ў 17:45. За беларускую каманду выступяць сёстры Ірына і Алена Кручынкіны. Абедзве гонкі праследавання ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".