Адразу дзве беларускі завяршаюць барацьбу ў адзіночным разрадзе Уімблдона ўжо пасля першага круга

1 июля 2019

Надзея на Вікторыю Азаранку. Адразу дзве беларускі завяршаюць барацьбу ў адзіночным разрадзе Уімблдона ўжо пасля першага круга. Сёння ў Лондане 11-я ракетка свету Арына Сабаленка ў двух сэтах саступіла Магдалене Рыбарыкавай з другой сотні, 2:6, 4:6. Аляксандра Сасновіч наадварот прайграла больш тытулаванай саперніцы, экс-першай ракетцы свету Сімоне Халеп, 4:6, 5:7. Менавіта з румынкай пазмагаецца Вікторыя Азаранка, калі сёння абгуляе францужанку Алізэ Карнэ. Пачатак паядынку арыенціровачна ў 20:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".