Адразу два беларусы ў паўфінале Сусветнай баксёрскай суперсерыі ў першай паўсярэдняй вазе

28 октября 2018

Напярэдадні да Кірыла Рэліха далучыўся Іван Баранчык. Акрамя выхаду ў наступны раўнд прэстыжнага турніру поспех у баі са шведам Энтані Ігітам прынёс Баранчыку тытул чэмпіёна свету паводле версіі IBF. Сапернік не змог завяршыць паядынак з-за пашкоджанняў пасля сёмага раўнда. У паўфінале Баранчык восенню сустрэнецца з пераможцам бою Джош Тэйлар - Раян Марцін, Рэліх будзе баксіраваць з Рэйджысам Прогрэйсам.