Спартсмены працягваюць прыбываць у алімпійскую вёску ў Рыа

26 июля 2016

Зусім хутка ўся краіна будзе хварэць за нашых спартсменаў на галоўных гульнях чатырохгоддзя. Яны ўжо паступова прыбываюць у Рыа. А пакуль не сціхаюць спрэчкі вакол алімпійскай зборнай нашых суседзяў - Расіі. Іх дэлегацыя памяншаецца на вачах. Сёння з'явілася інфармацыя, што зборную па цяжкай атлетыцы цалкам адхілілі ад удзелу ў Гульнях.

Аднак Алімпійскі камітэт гэтыя звесткі не пацвярджае. Пераправерка допінг-проб Пекіна і Лондана выявіла чацвёртую станоўчую, у той час як Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі дапушчала наяўнасць толькі трох. Таксама не паедуць у Рыа пяцёра весляроў, у якіх па выніках дакладу незалежнай камісіі ВАДА былі выяўленыя выпадкі падмены станоўчых допінг-проб. За бортам засталіся алімпійскі чэмпіён Лондана канаіст Аляксандр Дзячэнка і бронзавы прызёр Гульняў Аляксей Каравашкаў. Могуць прапусціць Гульні і весляры-акадэмікі. Тры спартсмены не дапушчаныя, а замяніць іх няма кім.

Дапушчаныя да Алімпіяды спартсмены працягваюць прыбываць у алімпійскую вёску, а арганізатары ўсе сілы кінулі на тое, каб выправіць недахопы. Дарэчы, паводле слоў арганізатараў, у панядзелак у вёсцы ўжо пражывалі 1600 чалавек, у тым ліку 400 спартсменаў.