Спартсмены і трэнеры сталі стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

18 декабря 2013

Яны яшчэ не сталі спартыўнымі зоркамі, але ўжо падарылі нам надзею. Больш за 200 маладых спартсменаў і іх трэнераў атрымалі сёння імянныя пасведчанні стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2014 год. Мінімальны памер стыпендыі на месяц - 2 мільёны 600 тысяч рублёў. Максімальны - 5 з паловай мільёнаў. Вялікая частка лаўрэатаў дэманструе поспехі ў алімпійскіх відах спорту. Сярэдні ўзрост спартсменаў - менш за 19 гадоў.


Стыпендыі будуць выплачвацца спартсменам і трэнерам, пачынаючы са студзеня на працягу ўсяго наступнага года. Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадоўжыць маніторынг вынікаў маладых талентаў, каб праз год зноў вызначыць лаўрэатаў. На імянную стыпендыю могуць прэтэндаваць атлеты не старэйшыя за 25 гадоў.