Спартландыя сёння адраджаецца ў праграме школьных спаборніцтваў

5 мая 2013

Спартландыя - спалучэнне ўсіх відаў спорту ў адным. Знаёмая кожнаму з дзяцінства,  сёння яна адраджаецца ў праграме школьных спаборніцтваў. Напярэдадні Вялікай Перамогі  зайграла новымі фарбамі і вось ужо другі год запар праходзіць у Лагойску. Сярод гледачоў – ветэраны, менавіта ім прысвечаны старт.


Станіслаў Ліпскі сачыў за спартыўнымі баталіямі юных атлетаў.Спартландыя выклікае сяброў.  Знаёмыя з дзяцінства словы як ніяк актуальныя. У фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада Лагойска  тры юныя каманды змагаюцца за перамогу. Сярод журы: спартыўныя суддзі і, безумоўна, ветераны Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта 68-й гадавіне Перамогі ў Другой сусветнай вайне і прысвячаецца старт. Дарэчы, праходзіць другі раз напярэдадні свята і, напэўна, далёка не апошні.Ганаровы госць спартландыі - Мікалай Восіпавіч. Ён у 86 гадоў
з задавальненнем сустракаецца з моладдзю. Праўда, хадзіць  яму цяжкавата,  ды і слых ужо не той.  Вызваляў Беларусь, дайшоў да Берліна. Кажа, што гэтыя спаборніцтвы - свята жыцця. Па рэгламенце, у камандзе 14 удзельнікаў, вучні 6-га класа  з дзвюх школ і гімназіі Лагойска. А сярод заснавальнікаў старту - федэрацыя гандбола. Мэта - скласці рэальную канкурэнцыю віртуальным гульням. Аднак весялосць, як і ў любым спаборніцтве, адыходзіць на другі план. Перамагла ў спартландыі з 24 баламі  гімназія, на 6 пунктаў адстала школа № 1. Аднак галоўны вынік спартландыі - нават не масавыя заняткі спортам,  перш за ўсё - даніна павагі і вечная памяць героям Вялікай Айчыннай.