Спарткомплекс Раўбічы з'яўляецца лепшым біятлонным стадыёнам у свеце

4 ноября 2014

Спарткомплекс Раўбічы пасля рэканструкцыі з'яўляецца лепшым біятлонным стадыёнам у свеце. У гэтым сышліся спецыялісты падчас інспекцыйнай паездкі перад чэмпіянатам свету сярод моладзі. За тры з паловай месяцы да старту ў Раўбічах ёсць усё для правядзення спаборніцтваў, акрамя… снегу. Арганізатары запэўніваюць, што за гэты час яны пастараюцца мінімізаваць залежнасць ад капрызаў прыроды. З дапамогай снежных гармат нарыхтуюць штучны снег на выпадак адлігі.


Падчас маладзёжнага чэмпіянату свету ў Беларусь прыбудуць каля 600 іншаземцаў. Па словах інспектараў з Міжнароднага саюза біятлона, калі ў лютым наша краіна паспяхова справіцца з правядзеннем спаборніцтваў, то можа разлічваць на элітныя біятлонныя форумы.