Спартыўны тэлеканал краіны Беларусь 5 адзначае дзень нараджэння

23 ноября 2014

Самы спартыўны тэлеканал краіны Беларусь 5 сёння адзначае свой першы дзень нараджэння. Месцам свята вылучаны Футбольны манеж. І гэта не выпадкова: менавіта тут праходзіць новы футбольны турнір, які атрымаў назву Кубак Пятага канала. За пераходзячы трафей змагаюцца 4 каманды. Гэта, натуральна, каманда тэлеканала Беларусь 5, зборная зорак спорту на чале з Вадзімам Дзевятоўскім, зборная журналістаў і ветэранаў мінскага Дынама. Адкрыліся спаборніцтвы сімвалічным голам у выкананні Старшыні Белтэлерадыёкампаніі.


Ужо па першых матчах стала зразумела: хоць турнір і таварыскі, але пачуцці на полі кіпяць гарачыя. Тым больш што за паядынкамі з трыбун назіралі дзеці - выхаванцы дзіцячага дома №5. Яны ж сталі і ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі, у рамках якой атрымалі ў падарунак спартыўныя мячы і інвентар. Фінальны паядынак Кубка Пятага канала пачнецца літаральна праз гадзіну. Так што даведацца, каму дастанецца першы ў гісторыі трафей, а таксама пагутарыць са спартыўнымі зоркамі і журналістамі вы можаце самі. Уваход на турнір вольны.