Спартыўны канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пачаў працу

1 октября 2018

Тэлеканал "Беларусь 5", якому ў кастрычніку спаўняецца 5 гадоў, сваім прыхільнікам дорыць унікальную магчымасць выбіраць тую або іншую спартыўную трансляцыю. На сайце tvr.by пачаў працу ўнікальны ў краіне канал "Беларусь 5. Інтэрнэт". У яго ўласная арыгінальная сетка вяшчання, галоўная асаблівасць - адсутнасць каментатараў.

Канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" ужо больш за месяц працуе ў тэставым рэжыме, даступны ён не толькі ў інтэрнэт-браўзары, але і ў мабільным дадатку Белтэлерадыёкампаніі.