Спартыўны год у Беларусі афіцыйна адкрыты

4 января 2017

Спартыўны год у Беларусі афіцыйна адкрыты: такі своеасаблівы старт у нашай краіне  ўжо 13 год запар дае Калядны турнір па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта Беларусі. Падзея асаблівая і знакавая - аналагічных такіх у свеце больш не праводзіцца.  У Мінску збіраюцца былыя зоркі хакея, каб ізноў паказаць сваё майстэрства і пагрузіцца  ў баталіі бескампраміснай барацьбы. І менавіта госці Беларусі  ўсё часцей называюць гэтыя спаборніцтвы неафіцыйным чэмпіянатам свету. Аднак, яшчэ адным важным складальнікам турніру з'яўляецца яго  непаўторная атмасфера, у калядныя дні  арэны на матчах  перапоўненыя - свята хакея,  традыцыйна, аб'ядноўвае ўсіх прыхільнікаў гэтай  гульні. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў з удзелам Кіраўніка дзяржавы на "Чыжоўка-Арэне" завяршылася літаральна гадзіну таму, а ў гэтыя хвіліны на месцы падзей  працуе наш спартыўны аглядальнік - Станіслаў Ліпскі.

Найбліжэйшыя дні жывём хакеем - напярэдадні практычна ўсе госці 13 Каляднага турніру прыехалі ў Мінск. Напэўна, бачылі, як сталічнае "Дынама" ў КХЛ абгуляла лідара сезона  СКА 5:4, а сёння ўжо самі выйшлі на лёд сталічнай "Чыжоўка-Арэны". Менавіта тут сёлета пройдуць усе матчы турніру. Атмасфера, як заўсёды, святочная.

Два дзённыя матчы ўжо завяршыліся. На малой арэне каманда Фінляндыі не пакінула шанцаў Германіі 13:2, адзначым, хет-трык нападаючага Тоні Макіяха. На вялікай арэне ледзь пазней у нашай групе  зборная Швейцарыі справілася з дэбютантамі турніру - камандай Балкан - 4:2. Адзначым, у яе складзе прадстаўнікі адразу 8 суверэнных дзяржаў. У яшчэ адным паядынку расіяне абгулялі славакаў 3:1. А прыкладна гадзіну таму 13 Калядны   турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі афіцыйна абвясцілі адкрытым. У маляўнічай  цырымоніі, якая доўжылася парадку 30 хвілін, галоўны акцэнт быў зроблены на калядныя чароўныя святочныя дні,  якія вось ужо як 13 год запар у Беларусі  праходзяць пад акампанемент удараў клюшак і лозунгі аматараў хакея, антураж  непаўторны.

Традыцыйна адкрыў турнір, уласна як і спартыўны год у нашай краіне,  Кіраўнік дзяржавы. А адразу пасля цырымоніі адкрыцця   арганізатары прыхільнікам турніру падрыхтавалі галоўны матч першага дня турніру: каманда Прэзідэнта - дзевяціразовы трыумфатар спаборніцтваў - іспытвае  каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Зразумела, аншлаг сустрэчы забяспечаны.

Такім чынам, першы перыяд паядынку каманды Прэзідэнта супраць каманды ААЭ набліжаецца да экватара - наша дружына ўжо выйграе. Тым жа, хто сёння не змог трапіць на трыбуны "Чыжоўка-Арэны", нагадаем: уваход абсалютна на ўсе гульні турніру бясплатны

Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала трансляцыю сустрэчы на тэлеканале "Беларусь 5". Яна стартуе ў 20:05. Не прапусціце. Яшчэ больш аб Калядным турніры мы раскажам у "Панараме" у 21:00.